Отзыв. Добры дзень! Адыйшла ад святкавання і вырашыла напісаць! У гэтым утульным кафэ, мы адзначалі Навагодні карпаратыў, так сталася, што мы заўсёды праводзім наша свята ў студзені, пасля ўсіх гулянняў! Мы прыемна былі зддзіўлены, калі побач з нашай працай, знайшлі кафэ “Карыца”, да рэчы, вывеску вам патрэбна зрабіць больш заўважную, пра вас павінны ведаць, прыйшлі, пазнаёміліся, паглядзелі меню і ўсё, сумненняў не было, гуляем у “Карыцы”! Нам спадабалася ўсё, чуеце, ўсё! І кармілі смачна, і песьні нам спявалі і дыскатэку круцілі! Карацей кажучы, вельмі добра! Чакаем нашага прафесійнага свята, каб зноў завітаць у “Карыцу”! Ўсіх з Новым Годам!!!
Еще