3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Кніга «Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах» Шапран Сяргей

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература Серия: Людзі Беларусі Издательство: Мінск – Гародня Год издания: 2009 Количество страниц: 1 ч. - 734, 2 ч. - 774 Переплет: Твердый переплет ISBN: 978-83-61617-89-1, 978-83-61617-84-6
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Шапран Сяргей
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Серия:
Людзі Беларусі
Издательство:
Мінск – Гародня
Год издания:
2009
Количество страниц:
1 ч. - 734, 2 ч. - 774
Переплет:
Твердый переплет
ISBN:
978-83-61617-89-1, 978-83-61617-84-6
Описание

Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. 1+2 т. т.

Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі.

Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944 – 1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф'евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам "Новый мир" ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, У. Някляева, З. Пазьняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева).

Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню.

Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны "сумленнем Беларусі", які праз сваю грамадскую і жыццёвую паставу, бескампрамісна сведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узнікла адчуванне асірацеласці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленняў беларусаў.

Ня гледзячы на тое, што незадоўга да смерці пабачыла свет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому", цалкам беларусы так і не спазналі да канца гэтую выдатную асобу. Акрамя вялікае творчае спадчыны пісьменніка па ім засталася вялікая колькасць дакументаў, ліставання. Гэтая кніга – спроба адкрыць невядомыя, але адначасова важныя акалічнасці жыцця і творчасці пісьменніка, дзе упершыню выкарыстоўваецца эпісталярная спадчына а таксама архіўныя дакументы.

ЗМЕСТ:

Як неба...
Уступнае слова Рыгора Барадуліна

"...А праўда застанецца"
Ад аўтара

"...Ён быў проста лепшым"
Замест пралога

"У маёй памяці многа суму"
1924–1941. Бацькі. Дзяцінства. Школа. Мастацкае вучылішча ў Віцебску. ФЗН

"...Я пакуль жывы. Ваюю"
Чэрвень 1941-га – май 1945-га. Вайна. Май 1945-га – люты 1947-га. Балгарыя, Украіна. Дарэмныя мары аб дэмабілізацыі

"Я не хацеў служыць ні аднаго дня"
Май 1947-га–1949-ты. Гродна. Мастацкая майстэрня. «Гродненская правда». Школа "чыстага" журналізму. 1949–1955. Далёкі Усход

"Панылы няўдачнік В. Быкаў"
Снежань 1955-га – 1959-ты. Гродна. Першая аповесць («Апошні баец» (1957). Прыём у СП БССР

"У апавяданнях 1950-х В. Быкаў падобны на неабстралянага байца"
Апавяданні 1951–1963 гг.

"Героі ці ахвяры лёсу?"
"Жураўліны крык" (1959)

"Новы вобраз у беларускай літаратуры"
"Здрада" ("Фронтовая страница") (1960–1961)

"Запомніце гэта імя"
"Трэцяя ракета" (1961)

"Нясвоечасовы" аўтарскі ўспамін"
"Адна ноч" ("Проклятье") (1961)

"Такога сюжэта яшчэ не было ў нашай літаратуры"
"Пастка" (1962)

"Крок не наперад, а ўбок"
"Альпійская балада" (1963)

"Пакутую пішучы, а найбольш – выдаючы"
"Гродненская правда". Літаб'яднанне. Сям'я

"Тое, што хачу, я ўсё роўна скажу"
Рым; знаёмства з А. Твардоўскім. "Мёртвым не баліць" (1965) у "Маладосці"

"Насуперак праўдзе жыцця"
1966. "Мертвым не больно" ў "Новом мире": рэдакцыйны артыкул у "Советской Белоруссии"; ліст 53-х; рэакцыя КДБ СССР

"Па законах партыйнай праўды"
Шальмаванне "Мёртвым не баліць"

"Я ім не Го Мажо"
Май 1966-га. V з'езд СП БССР

"Такі лёс літарацкі"
1966. Калектыўныя лісты: у абарону А. Сіняўскага і Ю. Даніэля; "Не вам беларусамі звацца!" 1967. Знаёмства з А. Салжаніцыным

"Я ўжо гатовы быў змоўкнуць"
"Праклятая вышыня" ("Атака с ходу") (1967)

"На чый млын лье ваду Васіль Быкаў?"
"Круглянскі мост" (1968)

"КДБ мае звесткі..."
Магчымасць эміграцыі

"Сотнікаву" ён застаўся больш верным, чым Твардоўскаму"
"Сотнікаў" (1969)

"Але вось сябрам не здраджвалі..."
Справа супраць Б. Клейна. Справа супраць А. Карпюка

"Выкрывальніцкая хваля пайшла на спад"
1971 – 1972. "Абеліск". "Дажыць да світання"

"Удар проста ў сэрца"
1973. Ліст супраць А. Сахарава і А. Салжаніцына

"А хто застанецца пры пяхоце?"
1974 – 1977. Дзяржаўная прэмія СССР. "Воўчая зграя" (1974), "Яго батальён" (1975). "Кінематаграфічны" перыяд; "Восхождение" Л. Шапіцькі. Пераезд у Мінск

"...Вось і ўвесь сакрэт некаторых маіх поспехаў"
1978-мы – пачатак 1980-х. "Пайсці і не вярнуцца" (1978). Народны пісьменнік

"Езуіт Сяўрук цкуе пісьменніка з сусветным імем"
1980 – 1982. М. Дубянецкі: барацьба за "Мёртвым не баліць"

"Ваша праўда не адпавядае нашаму разуменню гісторыі"
1982 – 1986. "Знак бяды" (1981). Герой Сацыялістычнай Працы. Экранізацыя М. Пташука. Ленінская прэмія.

Адзіны шанец
"Кар'ер" (1985). "У тумане" (1986). Гарбачоўская перабудова

"Ён заўсёды быў, каб падаць руку..."
1988 – 1994. З. Пазьняк. Курапаты. БНФ

"Для мяне цяпер вельмі праблематычна дажыць з вечара да ранку"
Ліпень 1994-га – чэрвень 1998-га

"Несуцяшальны дыягназ"
"Аблава" (1988). "Сцюжа" (1969, 1991). "Пакахай мяне, салдацік..." (1995). Апавяданні

"Час Ш."
Чарговая кампанія шальмавання

"Так паступалі ў гады гітлерызму вялікія нямецкія пісьменнікі"
Чэрвень 1998-га – снежань 1999-га. Хельсінкі

"Яшчэ адна іпастась пісьменніка"
"Ваўчыная яма" (1998). Прыпавесці

"Не вер. Не бойся. Не прасі"
Студзень 2000-га. Мінск. "Засеўручаны" эфір

"Трэба жыць дома! Каб тое толькі было магчыма"
Люты 2000-га – снежань 2002-га. Германія

Біблійны сюжэт
2001 – 2002. І ізноў – цкаванне

"У Мінску спяць і бачаць, каб я стаў "невозвращенцем"
Снежань 2002-га – май 2003-га. Чэхія

"І ізноў была нядзеля, як тады, у 1941-м"
Май – чэрвень 2003-га. Мінск, Бараўляны

Уладзімір Някляеў. Чмель і вандроўнік
Прыпавесць

Реализация товара Шапран Сяргей Кніга «Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Шапран Сяргей Кніга «Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.