3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Кніга «Вушацкі словазбор» Рыгор Барадулін

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература Переплет: Мягкий переплет
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Рыгор Барадулін
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Переплет:
Мягкий переплет
Описание

Пад адной вокладкай гэтага ўнікальнага выдання сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў - і ўсё жыццё, бесперапынна занатоўваў за роднымі і землякамі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

"Слоўнік" змяшчае асобныя словы, устойлівыя выразы й прыказкі, а "Ізборнік", - як і належыць, вялікую разнастайную "калекцыю": народны каляндар, звычаі, парады, стравы й замовы, прыгаворкі, зыченні, грозьбы й пад'ялдычкі, загадкі й шмат іншага.

У раздзеле "Гаваркое слова..." - запісы жывой ушацкай гаворкі, у якіх гісторыя, і побыт, і душа народа - усё жыццё, як яно ёсць...

Абалонь — кругляк, бярно без сарцавіны. Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.
Аб'еддзе — аб'едкі. Ваўчынае аб'еддзе — пра дзеўку, якую шмат хто паспытаў. Каму абедзе, а каму й аб 'еддзе. На гэна аб'еддзе ваўчынае ніхто не пагаліцца.

Аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак. Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад 'ядзём.

Абечая (абячэйка) — сценкі рэшата (сіта). Ты чыя, абе чая, нічыя, абы чыя (хуткамоўка).

Аб'ялдачыць — абшальмаваць. Нізавошта чалавека аб'ялдачылі, з гразёй змяшалі.

Абабраць — прыбраць, угожыць. Хата каберцамі ўся абабрана.

Абадвы — двое мужчын. Глядзелі абадвы, рот разінуўшы.

Абалынка — хмурынка, аблачынка.

Нанясі, Божа, абалынку,
Дай, Божа, нам адпачынку.
Дай, Божа, нам кугакала,
Кабчасценька плакала.
А мы б селі, скалыхнулі, —
Сярдзінкі б адпачнулі.

Абарэц — сетка лавіць рыбу. Абарцом троху й налавілі.

Абасваіцца — асвойтацца, абвыкнуцца. Дзікаватая была, а цяпер абасваілася, аббылася.

Аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём. Ты ж троху вопытны, аббіты малец.

Абвіднецца — развідненца, днець. Абвіднелася — тады й рушылі ў дарогу.

Абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы. Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лагііла.

Абдаўжыцца — залезці ў даўгі. Ён прыехаў, яна каржіла, паіла яго, абдаўжылася.

Абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвенца. На абдзіртуса адзежы не напасешся.

Абдужыць — перамагчы, перасіліць. I абдужыў яго тады.

Абжыцца (ажыцца) — угрунтавацца, завесці гаспадарку.

Абжыўся, хатку сабе паставіў таж.

Абзыў — вясціна, водгук. Ад яго й абзыву ніжа.

Абзыўкі — водгулле, водгалас. Яна ўжо разужеіць, абзыўкі якія ад жатацыкла.

Абірыш — тое, што засталося. Адны абірышы засталіся. Лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі.

Абкаравіць — запэцкаць, вымазаць у нешта. Пакуль з яжы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.

Аблаў — аблава. I так на яго аблаў быў.

Абклікаць — паклікаць, запрасіць. Кажнага абыйшоў, абклікаў.

Абліваха — дождж са снегам. Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Яшчэ — слізгата. Абліваха такая, што па дарозі толькі каціцца жожна, павалішся — галавы не збярэш.

Аблітня — бляшня. Аблітня я.на, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волаваж, і яна блішчыць, аблітаіць. Шчупака б'юць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу.

Абнашчыцца — нашча нешта з'есці, выпіць. У хаце й абнашчыцца нечыж. Песняй нашчыцца салавей.

Абніжацца — зніжацца, нізка ляцець. Аяціць сажалёт, абніжыцца й давай страчыць.

Аборы — вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы. Аапці ды аборы — усежае прыборы.

Бацька лапці сплёў
На святы Пакроў,
Матка аборы савіла,
На Прачыстую дала.

Абрамізіць — зрабіць сорам, абразіць, прынізіць. Абражізіў на людзёх, каб сябе паказаць.

Абрамяніцца — аперазацца рамянямі. Стаў кажісараж, дык абражмшўся ад грудзей да калень.

Абрасець — адсырэць на расе. Нясі дажоў сянік, а то абрасеіць, атагіецца.

Абратаваць — выратаваць, уратаваць. Баранілі-баранілі, алі карову абратавалі.

Абруд — абруч, вобад. Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.

Абсадзіць — сходаць, адолець. Ячарак пяць абсадзіў.

Абсачаць — калі ў дрэва спыняецца дужы прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, што можна адхінуць галінку, тады й шчапі яблыну.

Абсемяняць — семяну садзіць. Гарод абсемяняюць талакой, яна саўсім нямоглая.

Абсіліць рукі — расцягнуць жылы, знясіліць. За цэлы дзень абсіліла рукі.

Абстанавіць — спыніць, паставіць. Абстанавіла цябе колам.

Абхаіць — прыбраць, прыхарашыць. Хата зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.

Абціскаць — ухутваць, шчытна ўкрываць. Давай яго абціскаць, каб не замёрз.

Абціхацца — сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць абціхацца, як новае насланнё.

Абчыхацца — прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра — нікога німа.

Абыдлець — азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам.

Абыцца — звыкнуцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.

Абэлка — адгаворка, спасылка на каго-небудзь, ускладанне віны. Хто бшто ні зробіў, а на яго ўся абэлка.

Абязгрошыць — застацца без грошай, звесці грошы.

Абязгрошыла кума, кума ўжо даўно німа.

Абязручыць — знясіліць рукі, застацца без падтрымкі. Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.

Абялёдаваць — есці са смакам. Так клёцкі. абялёдваіць, аж нос упрысядкі йдзець, ажза вушамі скрыпіць.

Абярнуцца — перакуліцца. Воз абярнуўся, і ўсе ў балоце. Яшчэ — зрабіцца. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася.

Абярэмца — ахапачак. Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаце ні паленца.

буду нікому.

Абясхлебіць — застацца без хлеба, звесці хлеб. Памёр тата — абясхлібела хата.

Авад — шмат аваднёў. На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.

Авохці — выклічнік. Авохці, мне худа — свярбіць мая чуда.

Авохці мне,
Пяць намне,
Шосты строчыць
I той хочыць.
(Скрыпка, пальцы, смык.)

Авясец — дробны авёс, ласкава-памяншальная форма. Во, колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.

Авячына — авечае мяса. Аепі залюбую прысмачыну воўк любіць авячыну.

Агадаць — агораць, прыдбаць, набыць. Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пархі.


Реализация товара Рыгор Барадулін Кніга «Вушацкі словазбор» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Рыгор Барадулін Кніга «Вушацкі словазбор» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.