3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Кніга 6 «Славацкая» Макулатура

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература Переплет: Мягкий переплет
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Макулатура
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Переплет:
Мягкий переплет
Описание

Сяргей Календа, галоўны рэдактар:

У Славакію я трапіў дзякуючы Сяргею Сматрычэнку і грамадзкай кампаніі «Civic Belarus» з мэтаю пазнаёміцца са славацкі мі пісьменьнікамі і выдаўцом Каламанам Багалам. На той час у мяне былі вель мі цьмяныя ўяўленьні ня толькі пра культуру славакаў, але й наконт агульнай ідэі часопіса Макулатура — сьвет пабачыў толькі другі нумар, — «Scottскі», мы пасьпелі зладзіць імпрэзу і надрукаваць пяцьдзясят асобнікаў… Зразумела, гэта было першае папяровае выданьне, якасьць паперы была далёкай ад ідэалу, колер ілюстрацыяў «паляцеў», мастакам было сорамна паказваць нумар… ну і кропкай ва ўсім гэтым друкаваным вэрхале была вокладка, якую забыліся пакрыць матавым ламінатам… І вось я такі, з доўгімі валасамі, зь невялікай торбаю і квіткамі на цягнік спачатку да Варшавы і адтуль празь Вену да Браціславы, стаю, гляджу на Васілісу, і так мне тужліва і так ня хочацца ехаць амаль на два тыдні, і да ўсяго сумнага і рамантычна-палымянага звонку цісьне незвычайная сьпякота, задушлівая, вільготная, адчуваньне, быццам бы ты пад накрыўкай альбо зімняй коўдрай і, лежачы ў хуткаварцы, у гарачых абдымках каханкі, патнееш, і далоні вільготныя, і крананьні гарачыя, і вопраткі на целе амаль няма… Мая задача — прыехаць у Браціславу, пазнаёміцца, унікнуць у выдавецкія справы, дапамагчы, пяць дзён правесьці на оўпэн-эйры Pohoda Фэст у Трэнчыне, назіраць і ўсяляк спрыяць разьвіцьцю славацкага незалежнага кніжнага дому, ладзіць імпрэзы і літаратурныя чытаньні, у атмасфэры свавольства, піва, на фоне выступу сусьветна вядомых гуртоў. Здавалася б, карункавыя пляны, але сьпякота і незвычайныя, як для мяне, стасункі між пісьменьнікамі ледзь не давялі мяне да самагубства.
Пачнем з пачатку. Зразумела, што для ча лавека, які ўпершыню апынаецца ў краіне, пра якую, апроч некалькіх фактаў кштал ту: «Па падабенстве моваў славацкая найбліжэйшая да беларускай пасьля ўкраінскай», нічога не ведае, усё навокал — незвычайнае, пачынаючы з цягніка й майго купэ, у якім ехаў на верхнім ложку кітаец і ўсю ноч кашляў так цяжка, надрыўна, з хрыпам і стогнамі, што я баяўся падчапіць ад яго якую экзатычную халеру, таму раз на гадзіну падымаўся, аглядаў суседа, сябе ў люстэрка… правяраў зрэнкі, колер скуры, глядзеў горла… пакуль нібыта ўсё нармалёва. Потым прыадчыняў фортку й дыхаў, бо мне падавалася, што гэта дапаможа мне не захварэць… У самім купэ на дзьвярах было тры замкі й засаўка, якая дазваляла толькі прыадчыніць дзьверы. Навошта столькі замкоў?! Прыйшоў праваднік, вочы шалёныя, нэрвовы, і пачаў адразу бязь лішніх вітаньняў і выбачэньняў папярэджваць нас, што замкі — гэта вельмі, ВЕЛЬМІ істотна! Бо інакш: «Пастукаюць цыганкі, вы адчынілі ноччу, і ўсё, вашыя рэчы — «цап-царап» — і няма, а раніцай я вас — «аларм» — кава, білет, круасан, і «гуд бай»! А цяпер — «клоўз, і гуд найт»!
І вось мы на плятформе, на мяне глядзіць стары будынак, пяць раніцы, я ўсё яшчэ баюся, што сьмяротна захварэў праз кітайца. Па гучнагаварыльніку жаночы голас папярэдзіў: «Позор, влак!», што азначае: «Увага, цягнік!», а далей я не зразумеў, што яна мовіла… Навобмацак, пры ранішнім сьвятле пайшоў я шукаць хоць каго-небудзь, хто мяне чакае. Кружляў зь дзесяць хвілін, нарэшце дацяміў выйсьці ў кірунку выхаду ў горад. На вуліцы пабачыў маладога хлопца з даўгімі валасамі, прыемнымі рысамі твару й мяккай няголенасьцю, ён трымаў паперку: «Kalenda». Я пайшоў да яго, і першае, што пачуў, было: «Ахой». І я адразу адчуў сябе спакайней, мяккае слова вітаньня было для мяне самым дарэчным і прыемным... Мы паехалі таксоўкаю да Фэрчы, так яго звалі, у кватэру, якую ён здымаў разам з дзяўчынаю Марцінаю і хлопцам Лукашам… Наперадзе мяне чакала процьма адкрыцьцяў, найцікавейшых размоваў, каштаваньне смажанай бульбы-спружыны, славацкага піва, знаёмства зь пісьменьнікамі…
Але што гэта я, калі такім чынам пісаць прадмовы, то гэта ўжо будуць не ўступныя словы, але апавяданьні, якія тут і цяпер не зусім дарэчы… Хочацца пакінуць пасьля сябе хоць цьмянае, але знаёмства са Славакіяй, да таго, як гэта зробяць цудоўныя тэксты: пісьменьнік па-славацку — «спісовацель», апавяданьне — «паведка», калі кажуць — «до жывота», — гэта значыць «для жыцьця», усе маму называюць ласкава — «мамулька»; славакі маюць сваю непаўторную Kofolу (кола з каваю), Domashne Brambuvane (дранікі), калі жадаюць сказаць штосьці дарэчы, то так і кажуць: «до речі». Цудоўная Славакія, незвычайны лёс, амбітныя жыхары. Калі я зусім нядаўна перачытваў «Дракулу» Брэма Стокера, дзе апісваліся сяляне ў «славацкіх строях», я іх бачыў зусім ня так, як гэта хацеў паказаць аўтар, я бачыў вясёлых маладых людзей, якія любяць піва, оўпэн-эйр, танчыць пад брандзпойнтам, курыць і чакаць вечару, калі сьпякота спадзе і стомленыя пісьменьнікі, выканаўшы свае абавязкі, начытаўшы аўдыторыі свае доўгія тэксты, зьбяруцца па-за летнім «шатром», каб пасядзець на раскладных зэдліках, пагутарыць і, спрачаючыся адно з адным, апавядаць мне, каго зь вядомых беларусаў яны ведаюць, называючы імёны, перабіваючы адно аднаго, а я буду нэрвавацца і мець на языку толькі адно славацкае імя — Эндзі Ўорхал, чалавек, які эміграваў у Амэрыку і стварыў поп-арт.
Макулатура 6 — Славацкая прапаноўвае вам падарожжа ў сьвет славацкай літаратуры.

Реализация товара Макулатура Кніга 6 «Славацкая» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Макулатура Кніга 6 «Славацкая» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.