3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Кніга 5 «Брудная і прыўкрасная» Макулатура

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература Переплет: Мягкий переплет
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Макулатура
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Переплет:
Мягкий переплет
Описание

Сяргей Календа, галоўны рэдактар:

У Бруднай Макулатуры мы дадрукоўваем апошнія часткі раману Іена Бэнкса “асіная Фабрыка”. на жаль, вялікі Бэнкс не пасьпеў дачакацца нашага падарунку. Мы на працягу чатырох нумароў, на працягу двух год друкавалі ягоны раман, аздабляючы кожную частку цудоўнымі ілюстрацыямі Ўладзіміра Габідуліна. нам хацелася зрабіць прыемнае творцу – падараваць пяць нумароў Макулатуры з раманам, бо яго ўпершыню пераклалі на беларускую мову. Сёлета Бэнкс памёр ад рака. Ён прасіў, каб ягоныя выдаўцы пасьпяшаліся з апошнімі кнігамі. дактары казалі – год, ён працягнуў шэсьць месяцаў. Пяты нумар завяршаецца перакладам першага раману Бэнкса, і гэта адначасова ёсьць данінай творцу, які лічыцца наймацнейшым і буйнейшым сярод пяцідзесяці пісьменьнікаў дваццатага стагодзьдзя.

Пятая Макулатура ў Бруднай сваёй частцы распачынае друкаваць экспэрымэнтальны раман Дмітрыя Калейчыка, раман-несьвядомасьць, раман-аголены-сьняданак, раман-сюр-рэалізм, раман-вар’яцтва, раман-скруха, раман-спадзяваньне – “Тэорыя Хаоса”.

Таксама на брудных старонках пасялілася містычная казка ніла Геймана “Дзень сьвятога Арлекіна”.

Уладзімір Казлоў прадстаўлены апавяданьнем пра адносіны між тэлевізарам і чалавекам, супрацьстаяньне інтэлігенцыі і маргіналаў. апавяданьне з бруднымі словамі, алькаголем і безвыходнасьцю.

У Брудную частку трапляюць і тэксты Зьмітра Жызьнеўскага, які цяпер жыве ў Грэцыі і, натхняючыся мясцовымі краявідамі й напоямі, сьмела зьвярнуўся да бітніцкага стылю.

Адразу пасьля Жызьнеўскага – яшчэ адна падарожніца й сталая пісьменьніца Макулатуры Ірына Гарошка ў апавяданьні “Глаз” паказвае суворыя норавы армэніі й выпрабоўвае новы і, трэба прызнаць, эфэктыўны мэтад зьнішчэньня мужчын.

Уладзіслаў Ахроменка працягвае распавядаць неверагодныя гісторыі, аб’яднаныя музамі й сьвіньнямі. Гэтым разам мы друкуем апавяданьні пра камітэтчыкаў, танцорку і рэжысэра.

Аляксей Талстоў з мастачкай Мілай Шыдлоўскай апавядуць пра “Вясёлыя прыгоды “Андрэйкі і Гузіка”. Зараз пісьменьнік і мастачка працуюць над новаю кнігай Аляксея, якая будзе аздобленая выдатнымі ілюстрацыямі Мілы.

Таксама я ўключыў два сваіх апавяданьні. Першае – пра магічную дзяўчынку, якая ніяк ня можа знайсьці спакой на берагох Балтыйскага мора (апавяданьне пісалася ў Вэнтспілсе), другое апавяданьне – адно з маіх першых стварэньняў, апавяданьне пра ваніты й немагчымасьць існаваньньня, інтэрпрэтацыя “Млоснасьці” Сартра, прапушчаная празь юнацкі імпэт.



Макулатура Прыўкрасная пайшла іншым шляхам, ніж Брудная, і адразу ж прываблівае нас апавяданьнем пра дзяцінства і юнацтва, пра першыя нясьмелыя крокі каханьня. Максім Клімковіч па-майстэрску аплятае словамі, як вінаграднік з водарам памяці.

Сяргей Балахонаў – суцэльны рамантык са сваім апавяданьнем “Востраў крушэўскага”, індустыяльным рэмэйкам на Рабінзона Круза.

У Прыўкраснай частцы мы працягваем друкаваць раман Чарльза Букоўскі “Макулатура”. Чаму Бук на прыўкрасных старонках? Таму што ягоны апошні раман такім ёсьць ад пачатку й да канца. Гэты раман вылучаецца з усяго, раней напісанага аўтарам, раман, у якім пісьменьнік прадчувае сваю хуткую сьмерць. раман пра доўгія прыўкрасныя ногі Лэдзі сьмерць, пра пошукі Сэліна...

Віктар Марціновіч праз бруднасьць даводзіць нам самыя прыўкрасныя рэчы, якія толькі здольныя адбыцца ўва ўласнай кватэры закінутага й нікому не патрэбнага мужчыны.

Маленькі Кастусь Жыбуль дэбютуе ў прозе з апавяданьнем “Окс, Укс, Поўн і Ыз” і таленавіта даводзіць нам пра існаваньне сяброўства, падарожжы й пра “мяса ў галаве”. Гэта геніяльна!

Раман Журко распавядае пра “Таварыша адпачываючага”, шчодра частуючы чытачоў смачнымі словазлучэньнямі і мудрагеліста-прыўкраснымі сказамі ды незвычайнымі і каляровымі апісаньнямі.

Дэбютуе на прыўкрасных старонках Дар’я Фірсава. яна запрашае нас на сваю Плянэту, дзе каханьне – гэта зусім нескладаная, нават вылічальна-прадказальная рэч, калі ўсё жыцьцё працякае паводле расладу, але ж ня ўсё так проста…

Андрэй Дзічэнка ўспамінае Калінінград, юнацтва і дзяўчыну ды кранальна распавядае пра дзевяностыя.

На старонках апавяданьня ўкраінскай пісьменьніцы Тані Малярчук – галерэя сакавітых вобразаў: былая настаўніца літаратуры, дзейсны бальны танцор, мудры ды начытаны сабачка, сакратар Бога на зямлі… Хіба штосьці можа іх аб’ядноўваць? О, так! Чытайце.

І зачыняе прыўкрасную частку нямецкая пісьменьніца Юдыт Хэрман, якую мы друкуем ужо трэцім разам, і кожны раз у перакладзе Натальлі Рудак.

Реализация товара Макулатура Кніга 5 «Брудная і прыўкрасная» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Макулатура Кніга 5 «Брудная і прыўкрасная» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.