3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Фотаальбом «Горад сонца» Клінаў Артур

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература Серия: Фотаальбом Издательство: Менск: Логвінаў Год издания: 2013 Количество страниц: 128 ISBN: 978-985-6901-10-5
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Клінаў Артур
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Серия:
Фотаальбом
Издательство:
Менск: Логвінаў
Год издания:
2013
Количество страниц:
128
ISBN:
978-985-6901-10-5
Описание

Візуальная паэма ў трох частках.



Горад СОНца

Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту. Ідэя фотапраекту палягала на тым, каб перадаць унікальнасьць і дзіўную абаяльнасьць нашага гораду ня праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных аб'ектаў, а праз пошук вобразу гораду, выкарыстоўваючы мову мастацкае фатаграфіі.

Упершыню ў Беларусі выкарыстаная форма падачы матэрыялу, якую аўтар акрэсьліў як візуальная паэма. Як клясычны сымфанічны твор, яна складаецца з трох частак, трох настрояў, трох колераў: чырвонага, сіняга, белага. Першая частка Горад Сонца – гэта гімн сонечна-пасіянарнай архітэктуры, манумэнтальнасьці і велічы формаў, танец сьвета і ценяў у горадзе Багоў Вялікай Камуністычнай Утопіі. Другая частка Горад СОНца адлюстроўвае іншую прастору гораду небажыхароў. Гэта лірычная мэлёдыя менскіх дворыкаў, сэнтымэнтальнасьць ціхіх вулачак у раньнія летнія прыцемкі, мяккія цені старога гораду. Фінальная частка паэмы Горад Сон – гэта празрыстасьць і пранізьлівая чысьціня белага гораду, пакрытага сьнегам. Танальнасьць гэтай часткі зьмяняецца ад моцных, падобных да бэтговэнскіх, "удараў лёсу, які грукаецца ў дзьверы", да ціхай мэлёдыі, якая зьнікае ў засьнежаных прадмесьцях старога гораду.

У якасьці ўвэртуры да візуальнай паэмы-сымфоніі Артур Клінаў прапануе свой тэкст Горад СОНца, у якім аўтар выкладае канцэпцыю абсалютнай архітэктурнай унікальнасьці Менску. Паводле меркаваньня аўтара, Менск – гэта адзіная найбольш поўная рэалізацыя праекту пабудовы Ідэальнага Гораду, якая існуе сёньня ў сьвеце. Як кожная дзяржава мае сваім сымбалем герб, гімн і сьцяг, так кожная сацыяльная Ўтопія мае сваім сымбалем Ідэальны Горад. Вялікая Камуністычная Ўтопія таксама мела свой праект Ідеальнага Гораду, гораду Шчасьця, гораду, які быў эстэтычным увасабленьнем гэтай утопіі. Сёньня вядома, што ніводная сацыяльная ўтопія, у тым ліку і камуністычная, ня можа ўвасобіцца ў рэальнасьць. Аднак, як сьцьвярджае Клінаў, яна можа быць зрэалізавана не як сацыяльны, але як архітэктурна-горадабудаўнічы праект, як сцэнаграфія да Вялікай Утопіі. У тэксьце Горад СОНца аўтар у форме літаратурнага эсэ, але з пазыцыі прафэсійнага архітэктара (як вядома, першая адукацыя Артура Клінава – архітэктура, спэцыялізацыя – горадабудаўніцтва, дыплёмная праца – рэканструкцыя цэнтру Менску) даводзіць, што менавіта такі праект і быў найбольш поўна з усіх вядомых зрэалізаваны ў пасьляваенным Менску. Па зьбегу шэрагу містычных і аб’ектыўных абставінаў менавіта Менск, а не Масква, у якой найперш мусіў паўстаць, але ў выніку так і не паўстаў праект Ідэальнага Гораду, стаўся найбольш поўным эстэтычным увасабленьнем Вялікай Утопіі. Тое, што эстэтычны фэномэн Гораду Сонца вялікага Тамаза Кампанэлы матэрыялізаваўся ў Менску, аб’ектыўна ставіць наш горад у ганаровы шэгаг сусьветных гарадоў-унікумаў, такіх як Парыж, Рым, Вэнэцыя, Флярэнцыя, Прага. Аднак у рэчаіснасьці гэта адбудзецца толькі тады, калі Горад Сонца ўсьвядоміць, што ён і ёсьць адзіны ў сьвеце Горад Сонца, калі міт аб Горадзе Сонца паселіца ў інтэлектуальнай прасторы жыхароў Гораду Сонца. Лёс, які быў бязьлітасны да Менску, дае гораду шанец знайсьці свой тэкст у амбітнай, але прыгожай легендзе.

Фотапраект Горад СОНца – толькі частка буйнога праекту, мэта якога – самаўсьведамленьне Менску ў міталягеме Гораду Сонца.

Реализация товара Клінаў Артур Фотаальбом «Горад сонца» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Клінаў Артур Фотаальбом «Горад сонца» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.