3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Кніга «Развітанне з ілюзіямі» Карпюк Аляксей

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература Серия: Гарадзенская бібліятэка Издательство: Гародня – Wroclaw Год издания: 2008 Количество страниц: 408 Переплет: Твердый переплет ISBN: 978-83-89185-73-0
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Карпюк Аляксей
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Серия:
Гарадзенская бібліятэка
Издательство:
Гародня – Wroclaw
Год издания:
2008
Количество страниц:
408
Переплет:
Твердый переплет
ISBN:
978-83-89185-73-0
Описание

Гэтая кніга была падрыхтаваная да друку яшчэ самім аўтарам. У 1995 годзе, праз тры гады пасля яго смерці, яна была выкінутая з плана дзяржаўнага менскага выдавецтва. Тады яна мела назву "Чацвёртае вымярэнне". Цяперашняе выданне падаецца ў аўтарскім варыянце, дададзены хіба аўтабіяграфічны тэкст Аляксея Карпюка "Мая Джамалунгма".

ЗМЕСТ

"Сэрца людское яднаецца з сэрцам сусвету..."
Мая Джамалунгма
Развітанне з ілюзіямі
Апавяданні
Чацвёртае вымярэнне

Дзённікі
Баявы дзённік А. Н. Карпюка, камандзіра партызанскага атрада імя К. Каліноўскага Беластоцкага злучэння
Франтавы дзённік А. Н. Карпюка

Тлумачэнні

АД ВЫДАЎЦОЎ

Жыццё гэтай кнізе Аляксея Карпюка дала Іна Карпюк.

"Развітанне з ілюзіямі" павінны былі з'явіцца яшчэ паўтары дзесяткі год тому. Аляксей Карпюк паспеў скончыць кнігу перад сваёй смерцю. Рукапіс у адно з менскіх дзяржаўных выдавецтваў аддавала ўжо Іна Анатольеўна. Кніга тады мела назву "Чацвёртае вымярэнне", і была гатовая да друку: прайшла карэктуру, рэдактарскую вычытку, вёрстку, на гранках ужо стаяла пячатка з нумарам замовы... Раптоўную адмову у друкаванні кнігі сям'і пісьменніка ніяк не патлумачылі. Гэта быў 1995 год...

Рыхтуючы "Развітанне з ілюзіямі" да выдання ў серыі "Гарадзенская бібліятэка", мы запланавалі змясціць на першых старонках расповед Іны Карпюк пра гісторыю гэтай кнігі.

Гісторыю, якая пачалася яшчэ тады, калі пісьменніка Аляксея Карпюка ўлады зацята рабілі "здраднікам". Яго імя ганьбілі, а ўсю сям'ю выкінулі на ўзбочча жыцця, не пакінуўшы нават сродкаў для існавання. Карпюка знялі з пасады старшыні гарадзенскай філіі Саюза пісьменнікаў, не публікавалі яго артыкулаў, выкінулі кнігі з планаў выдавецтваў.

У 1995 годзе гэтыя часы для Іны Карпюк вярнуліся... Яна збіралася распавесці пра тое, што захоўвае на балконе памятную шыльду Аляксею Карпюку, якой гарадскія ўлады так і не ўганаравалі дом, дзе шмат год пражыў пісьменнік. Не робіць гэтага і кіраўніцтва гарадзенскага ўніверсітэта (ці хаця б яго філалагічнага факультэта), для якіх ушанаваць памяць шматгадовага старшыні мясцовай філіі саюза пісьменнікаў, здавалася б, прызначана місіяй. Іна Карпюк ніяк не хацела пагадзіцца з тым, што да сённяшніх дзён у Гародні няма вуліцы, якая б насіла імя Аляксея Карпюка, ні помніка, ні мемарыяльнай дошкі...

...Мы дамовіліся, што я запішу яе маналог адразу пасля таго, як яе выпішуць з бальніцы. Але 19 верасня 2008 года Іны Анатольеўны Карпюк не стала.

Яна вельмі чакала гэтай кнігі.

Мы прысвячаем яе Вам, Іна Анатольеўна.

Павал Мажэйка

"Хто баіцца слова "крэсы" і не любіць успамінаць пра штучны падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю, таму варта чытаць прозу Карпюка.., каб без крыўды прыняць, што заходнікі іначай думаюць, іначай працуюць, іначай лічаць грошы, іначай паміраюць, чым усходнікі, і гэта зусім не ў крыўду ні тым, ні гэтым. І гэта не разбурае Край..." (Данута Бічэль)

"Карпюк – чалавек надзвычайны, сапраўдны гарадзенец". (Васіль Быкаў)

"Калісьці я запытаў Карпюка, чаму ён дапамагае таксама палякам. Ён адказаў: "Можа, калі вы пачняце вывучаць сваю родную мову, будзеце мець польскія школы, тады і беларусы, нарэшце, пачнуць змагацца за свае правы". (Тадэвуш Гавін)

"Я – нецярплівы, самаўпэўнены, рэзкі, упарты, лёгкаранімы, нясціплы, самалюбівы, прамалінейны, некамунікабельны, скрыты, схільны перабольшваць ды кідацца ў крайнасці. Цярпець не магу розных канонаў, рэжымаў, рэгламентаў і агульнапрынятых номр". (Аляксей Карпюк)

Реализация товара Карпюк Аляксей Кніга «Развітанне з ілюзіямі» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Карпюк Аляксей Кніга «Развітанне з ілюзіямі» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.