3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Кніга «Кантынентальны сняданак» Календа Сяргей

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Календа Сяргей
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Описание

«Кантынэнтальны сьняданак» зьмяшчае гісторыі з жыцьця мітычнага гатэлю ў Мінску. Сьвет пакаёвак і парцье, масажыстаў і цырульнікаў, мэнэджараў і маркетолягаў схаваны за ветлівымі ўсьмешкамі і бязьлікасьцю ўніформы – той, якога ня бачаць пастаяльцы.

Некалькі гадоў таму я ўжо пісала ў "Звяздзе" пра Сяргея Календу, адзначаючы яго першую кнігу як лепшы дэбют года. З той пары прайшло зусім мала часу, а гэты аўтар паспеў выдаць не толькі некалькі ўласных кніг, але і пару-тройку літаратурных альманахаў. Шчыра кажучы, падазрона стаўлюся да падобнай пісьменніцкай пладавітасці, бо даўно лічу, што сучасная проза пакутуе менавіта праз недапрацоўку цяперашніх літаратараў, якія хапаюцца за выратавальную саломінку ўспамінаў і аўтарэфлексій.

Але кніга Календы "Кантынентальны сняданак" прымусіла мяне памяняць свой погляд на літаратурныя суадносіны колькасці і якасці. Артур Хэйлі ж выдаткоўваў на напісанне сваіх раманаў роўна паўтара года, што ніякім чынам не адбілася на яго папулярнасці, нягледзячы на ўсе шпількі крытыкаў адносна такой працаздольнасці.

Такое ўражанне, што наш малады аўтар таксама ўзяў на ўзбраенне творчы метад канадскага пісьменніка — выяўляць "крызіс сярэдняга характару, які выкліканы неспакоем, скокамі настрою, і выкарыстоўваць яго ў паралельных лініях". Але паколькі ўсё напісана на арыгінальным беларускім матэрыяле, дзе пазнаецца — нягледзячы на папярэджанне аўтара пра выпадковасць любых супадзенняў — літаральна ўсё і ўсе, чытаць кнігу надзвычай цікава. Нягледзячы на тое, што ў творы не згадваецца ні назва атэля, ні імёны вядомых пастаяльцаў, асабіста я разумела і выдатна ўяўляла ўсе падзеі, апісаныя ў "Кантынентальным сняданку", кнізе, якую аўтар прысвяціў ўсім:

"хто выдаткоўвае сваё жыццё

на карысць іншых людзей,

хто гатуе для чужынцаў, хто мые й

прасуе чужыя брудныя анучы,

хто засцілае чужыя ложкі,

хто пыласосіць і мые пакоі

для незнаёмцаў,

хто стрыжэ ім валасы,

хто робіць ім масаж,

хто пільнуе людзей у басейнах

і фітнэс-залях,

каб ніхто не надарваўся,

усім, хто робіць жыццё

ў незнаёмай краіне

цікавым і ўтульным".

Гісторыі пра жыццё гатэля вядуцца ад імя парцье, але, чытаючы тэкст, не перастаеш лавіць сябе на думцы, што аўтар рэальна сам паспрабаваў усе тыя прафесіі, пра якія ён з такой ашаламляльнай падрабязнасцю піша. Усе — ад усемагутнага дырэктара да затурканай прыбірачкі.

"...падмятаць падлогу пасля вячэраў, прыбіраць посуд; выціраць пыл, які на дзевяноста адсоткаў складзены з адлушчанай скуры пастаяльца; пыласосіць паўсюль выпаўшыя валасы з галавы, з лабка, з-пад пахі; адмываць рукамыйнік пасля дэпіляцыі, галення, падстрыгання пазногцяў; адшкрабаць адусюль кроплі тлушчу, зубной пасты, крыві, мачы; з люстэрка выціраць плямкі з-пад выціснутых прышчоў з твараў і спінаў; мыць вокны пасля дажджу звонку, знутры — выціраць тлустыя адбіткі пальцаў..."

Нават цяжка сказаць, што больш уражвае ў кнізе: засяроджанае, амаль навуковае разуменне чалавечай псіхалогіі, жывая гутарковая нязмушаная ўмоўнасцямі мова, ці вось гэтыя нетыповыя для сучасных пісьменнікаў веды аб працы людзей, якіх мы звычайна проста не заўважаем.

Чыста тэарэтычна можна ўявіць, што кожны можа прымераць на сябе ролю маркетолага ці ахоўніка буйнога дарагога атэля... А вось паказаць працу пакаёўкі так, што навекі вечныя чытач адчуе і зразумее ўвесь псіхалагічны цяжар гэтага занятку — гэта трэба мець пільны погляд і шчымлівую любоў да "бедных людзей", якіх Календа паказвае ў лепшых традыцыях Дастаеўскага і Чэхава.

Цікавым падаецца і той момант, што, нягледзячы на тое, што кніга пісалася хутка, структура яе вельмі пругкая, трывалая, з выразным пралогам і эпілогам. Разам з тым асобныя раздзелы чытаць абсалютна самастойна, як апавяданні. Трагікамічныя сітуацыі, у якія трапляюць героі Календы, здзіўляюць тым, наколькі моцна выяўляюць нацыянальны беларускі характар, які яскрава высвечваецца праз параўнанне з паводзінамі замежных гасцей. І хоць Календзе можна зрабіць закід і ў адсутнасці еўрапейскай паліткарэктнасці, талерантнасці, якой мы звычайна так ганарымся, і ў тым, што мова яго поўная вульгарызмаў і ў тым, што тэксты яго іншым разам засяроджаны на горшых чалавечых заганах, але яго любоў да простага чалавека, іронія да сённяшніх гламурна-глабальных каштоўнасцяў і глыбокае разуменне душы беларускай робіць кнігу "Кантынентальны сняданак" адной з самых яскравых і запамінальных кніг пра сучаснасць.

Ганна КІСЛІЦЫНА.

Реализация товара Календа Сяргей Кніга «Кантынентальны сняданак» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Календа Сяргей Кніга «Кантынентальны сняданак» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.