3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Альбом Руслана Вашкевіча «План уцёкаў» Калекцыя пАРТызана

Товара нет в продаже
Категория: Подарочные издания, Открытки Серия: Калекцыя пАРТызана Издательство: Мінск: Логвінаў Год издания: 2009
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Калекцыя пАРТызана
Характеристики
Категория:
Подарочные издания, Открытки
Серия:
Калекцыя пАРТызана
Издательство:
Мінск: Логвінаў
Год издания:
2009
Описание

"Калекцыя пАРТызана" — унікальная сэрыя альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Упершыню ў нашай краіне робіцца спроба сыстэматызаваць і прэзэнтаваць лепшае, што было зроблена цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў у беларускім актуальным мастацтве — праекты, жывапіс, фота, інсталяцыі etc.

"Калекцыя пАРТызана" стварае прэцэдэнт новай для Беларусі формы падачы актуальнага мастацтва. Праект разьлічаны на некалькі гадоў.

Сэрыя робіць акцэнт на прэзэнтацыю герояў актуальнага арт-працэсу і скіраваная на манаграфічныя выданьні: адзін альбом — адзін аўтар. Сярод заплянаваных пэрсонаў — Руслан Вашкевіч, Ігар Цішын, Уладзімер Цэсьлер, Ігар Саўчанка ды інш. Таксама плянуюцца і калектыўныя альбомы, што будуць рэпрэзэнтаваць мастацкія плыні ці стылёвыя кірункі пэўнай эпохі.

Артур Клінаў: "Уся сэрыя плянуецца як the best, лепшае, што сварыў аўтар за сваё творчае жыцьцё, пакуль мы яго ня выхапілі з гэтай нябачнай рэвалюцыі".

Не прарок, а камбінатар. Унутраны эмігрант зь дзіцячаю свабодай класьці рэчы не на месца. Такія жывуць, не пакідаючы пясочніцы. Але наіўныя карцінкі, рэкляма й шыльды, крывыя аматарскія фота й дваровыя графіці аказваюцца важкім рэсурсам творчае свабоды. Для Руслана Вашкевіча важны досьвед працы зь «няправільным» культурным матэрыялам — фармальна непаўнавартаснымі прафаннымі артэфактамі. У перапоўненай «дазволенымі» шаблёнамі прасторы «памылкі» працуюць як школа нефарматнага зроку. А культурны хлам — як крыніца натхненьня. 

Дзе жыве Вашкевіч? У кампутарных інсталяцыях? У абсурдысцкім жывапісе? У мінімалісцкай графіцы? У пачціва-правакацыйных рэпліках Гольбэйна, Мікелянджэла й Уоргала? У гульнях з аматарскім фота й старымі часопісамі? Ці ў забавах з прастораю ўласных экспазыцыяў? Паўсюль. І нідзе. Аўтар умее хутка бегаць. Нават у большых на тры памеры красоўках. І зьнікае ў найбліжэйшых прысадах, кінуўшы азадачанаму гледачу жменю асацыяцыяў і сьпехам складзеную інструкцыю па зборцы. 

Реализация товара Калекцыя пАРТызана Альбом Руслана Вашкевіча «План уцёкаў» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Калекцыя пАРТызана Альбом Руслана Вашкевіча «План уцёкаў» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.