3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Кніга «Як стать беларусам. Сто гісторый» Гарэцкі Радзім

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Гарэцкі Радзім
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Описание

"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго "я".

Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны прыходзілі да важнасці ўсвядоміць сябе Кімсьці, і ў тым ліку -- беларусам.

Кніга аб'ядноўвае людзей самых розных узростаў і заняткаў. Ад земляроба да праграміста, ад інжынера да музыканта.

З вядомых асобаў у кнізе сярод іншых прадстаўленыя маналогі Уладзіміра Арлова, Сяргея Міхалка, Андрэя Кудзіненкі, Сяргея Дубаўца, Яўгена Калмыкова, Ганны Кісліцынай, Андрэя Курэйчыка, Жаны Літвіной, Сяргея Харэўскага і Валянціна Акудовіча.

Магчыма, героі кнігі праз свае гісторыі дапамогуць камусьці ў размовах з роднымі, сябрамі, а нават незнаёмымі людзмі, якія задаюць пытанне: "Навошта ты гаворыш па-беларуску?", ці: "А што гэта значыць -- быць беларусам?".

А яшчэ гэта кніга людзей, якіх ад пачатку ХХІ ст. клічуць беларусацэнтрычнымі: яны глядзяць на сябе, сваю краіну і цэлы свет сваімі ўласнымі вачыма.

Валянцін Акудовіч:

-- У Беларусі і на пачатку ХХІ ст. кожны становіцца беларусам паасобку і да таго ж яшчэ праз супраціў дзяржаве, грамадству, школе, часам сям’і. Вось чаму пачуўшы пакліканне, чарговы абраннік Беларусі мусіць сам, “уласнымі рукамі” выштукоўваць з сябе беларуса.

Ён вучыць беларускую мову, заглыбляецца ў гісторыю, чытае літаратуру, шукае паплечнікаў. Мяркую, дзеля апошняга яму найперш і прыдасца дапаможнік “Як стаць беларусам”. Там іх, паплечнікаў, шмат, і ўсе яны ўжо маюць досвед перастварэння сябе ў беларуса. Гэта не можа не натхняць.

Кніга “Як стаць беларусам” яшчэ доўга будзе актуальнай у нашай краіне. Але менавіта таму яна патрэбная ўжо сёння.

Змест:

Як я стаў беларусам

1. ПРАТЭСТ

Юры Вінаградаў: Духоўны выбар

Альгерд Бахарэвіч: У менталітэт і голас крыві я не веру. Я веру ў мову і свядомасць

Аліна Радачынская: Жаданне быць беларускай — жаданне быць сабой

Андрэй Саротнік: Супрацьпастаўляць сябе іншым

Глеб Хамутоў: Я хацеў быць не як усе

Ксюша Юшына: Я аcэнсавана выйшла з інфармацыйнага вакууму

Вераніка Бурак: Быць сабой

Алесь Наркевіч: Галоўнае — беларуская мова

Сяргей Яўменаў: Беларуская мова як сімвал зменаў

Георгій Плашчынскі: Быць беларусам — гэта свядома абраны шлях

2. ПОШУК І АДКРЫЦЦЁ

Сяргей Салаш: Я адкрыў новую планету

Вольга Рудніцкая: Кожная нацыя адрозная ад іншых, але не менш багатая

Аляксей Валабуеў: На мяне паўплывала пачуццё справядлівасці

Іван Осіпаў: Я знайшоў адабранае

Алесь Залескі: Паўплывала музыка

Віктар Казлоў: Мяне ўскалыхнула ідэя беларускай дзяржаўнасці

Таня Анікеенка: Ведаць, што ты не самотны

Марыя Дуброўская: Гэта было своеасаблівае адкрыццё

3. ГОНАР І ГОДНАСЦЬ

Юрась Новікаў: Гонар і годнасць

Алесь Мазанік: Думаў, што беларускамоўны чалавек не можа быць дрэнным

Андрусь Такінданг: Пытанне выбару

Ян Маркаў: Быць у гармоніі са сваёй краінай

Зміцер Кісель: Я быў маладым злодзеем без нацыянальнасці

Руслан Ясаеў: Я застануся тут, на гэтым «населеным востраве»

Таццяна Абдулхакава: Я з гэтым адчуваннем нарадзілася

Вольга Пашкевіч: Я заўжды лічыла сябе беларускай

Вольга Палівода: Мне падабаюцца людзі, якія ўмеюць думаць

4. ЛЮБОЎ

Сяргей Сакума: Беларусь — гэта як каханне

Віктар Сямашка: Сэрцам любіць тое месца, дзе я жыву

Зміцер Суліменка: Як любоў

Шчытова Таццяна: Я нарадзілася беларускай

Дзяніс Шляхціцаў: Творчасць — жыццёвае крэда

Дзяніс Ясінскі: Шукаў для сябе падтрымкі

Наталля Шырокава: З маленькай любові пачынаецца вялікая

5. ЦУД

Сяргей Балахонаў: Звышнатуральнае пачуццё

Наталля Залеская: Усвядоміла сваю адказнасць

Кацярына Лабецкая: Зачараваная на абавязак

Сяргей Вітушка: Каб быць беларусам, даволі жыць у Беларусі і тут займацца гаспадаркай

Наталля Пушкарова: Больш, чым запіс у дакуменце

Наста Захарэвіч: Гэта асобны светапогляд

Надзея Паўлава: Разнастайныя факты склаліся ў цэласны малюнак

Анка Упала: Інтымнае пытанне

6. ЛОГІКА

Таццяна Нядбай: Вырашаеш ты сам

Зміцер Навіцкі: Беларусам патрэбныя грошы і танныя візы

Святлана Курс: Аскепкі прачытанага і ўбачанага склаліся ў мазаіку

Святлана Пажарава: Перакрыжаванне сусветаў

Таццяна Печанко: Неабыякавасць

Валерыя Чарномская: Да Бога лагічна звяртацца па-беларуску

Аляксей Мінчонак: Чыстая логіка

Аляксандра Валодзіна: Асноўнае — не кроў, а самаадчуванне

Алесь Зайцаў: Мая беларускасць — гэта прыроднае

Ганна Мядзведзева: Гэта жыццё, гэта лёс

7. БАБУЛІ І ДЗЯДУЛІ

Сяргей Міхалок: Я стаў беларусам, прыязджаючы кожнае лета да бабулі

Уладзімір Арлоў: Бабуля і «Песняры» мяне далучылі да беларускага нацыянальнага космасу

Ірына Мішкевіч: Я сапраўдная дачка сваёй зямлі

Сяржук Лапуць: Быць свабодным

Таша Міхайлоўская: Каб адчуць, што я беларуска, спатрэбілася з’ездзіць на экскурсію ў Літву

Ігар (Molatau) Жалткоў: Я абраў больш роднае

Алена Савеня: Усё адно што адказаць, як быць чалавекам

Юры Несцярэнка: Беларускамоўныя людзі — закрыты клан

8. ВЕДА

Настасся Шамрэй: На падсвядомым узроўні я заўсёды ведала сваю нацыянальнасць

Раман Бекарэвіч: Мой доўгі шлях, альбо Як я асэнсаваў сябе беларусам

Генадзь Трахімавіч: Убачыў нешта новае — здзівіся

Андрэй Захарэвіч: Нам ёсць чым ганарыцца

Зміцер Трафімчук: Стаў беларусам праз мову

Дзяніс Голін: Найпершае ў пошуках і вызначэнні ідэнтычнасці — гэта мова

Аляксандр Тамковіч: Сорамна перакладаць беларуса на беларускую мову

Аксана Сулейманава: Паўплывала школа

Ганна Емялёва: Гэта наш спосаб існаваць

9. СВАЁ

Ганна Кісліцына: Жыццё з самапавагай

Аляксей Дзікавіцкі: Глядзець на свет з беларускай перспектывы

Уладзіслаў Ахроменка: Свае грады

Таццяна Беланогая: Быць чалавекам — гэта і значыць быць беларусам

Кацярына Сарокіна: Стала сорамна перад сябрамі

Уладзімір Крумін: Быць самім сабой

Павел Дармель: Чужая культура абудзіла цікавасць да сваёй

Эдуард Мацюшонак: Як мастак, я непарыўна звязаны з маёй зямлёй

Вольга Гардзейчык (Charlotte): Насуперак усяму

10. БЫЦЬ АСОБАЙ, БЫЦЬ КІМСЬЦІ

Віталь Сіліцкі: Быць у сваім часе

Алеся Серада: Важна быць Кімсьці

Юля Аляксеенка: Гарманічнае развіццё

Паўлюк Канавальчык: Адчуваць сябе абсалютна камфортна

Сяргей Харэўскі: Цэласнасць асобы

Алесь Чайчыц: Быць асобаю

Зміцер Конанчык: Хвароба прынесла абнаўленне

Марына Весялуха: Асаблівасці характару і жыццёвая пазіцыя

Пётр Мартыновіч: Ад нараджэння я адчуваў сябе беларусам

11. Быць беларусам

Віталь Гуркоў: Беларусы патэнцыйна маюць выключны байцоўскі ген

Андрэй Кудзіненка: Беларусы — гэта брутальныя тыпы

Сяргей Дубавец: Гэта работа

Андрэй Курэйчык: Без беларускай мовы беларус не беларус

Віталь Рыжкоў: Скептыцызм і песімізм — з надзеяй у душы

Зміцер Вішнёў: У Беларусі многа рамантыкаў, таму ў нас шмат выдатнай паэзіі

Анатоль Лазар (Wiecier Miechanizny): Ведаць уласную гісторыю

Яўген Барышнікаў: Ідэнтычнасць не этнічнага паходжання

Валянцін Стэфановіч: Мова магла б быць чыннікам, які адрознівае нас ад іншых людзей

Аляксандар Грыцанаў: Змагацца за гонар нашай зямлі

Жанна Літвіна: Беларусы мусяць прайсці праз спазнанне саміх сябе

Ілона Карпюк: Быць беларусам — гэты пэўны выклік

Яўген Калмыкоў: Вельмі трэба пастарацца, каб стаць нацыяй дарэшты

Кароткае пасляслоўе рэдактара

Реализация товара Гарэцкі Радзім Кніга «Як стать беларусам. Сто гісторый» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Гарэцкі Радзім Кніга «Як стать беларусам. Сто гісторый» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.