3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a

Кніга «Будучыня гісторыі» Склад. Г. Сагановіч

Товара нет в продаже
Категория: Художественная литература Серия: Зборнік артыкулаў па сучаснай гістарыяграфіі Издательство: Мінск: Медысонт Год издания: 2008 Количество страниц: 274 Переплет: Мягкий переплет ISBN: 978-985-6887-20-1
Все характеристики
Где купить
На данный момент предложения от продавцов по этому товару отсутствуют.
Предлагаем посмотреть другие Книги бренда Склад. Г. Сагановіч
Характеристики
Категория:
Художественная литература
Серия:
Зборнік артыкулаў па сучаснай гістарыяграфіі
Издательство:
Мінск: Медысонт
Год издания:
2008
Количество страниц:
274
Переплет:
Мягкий переплет
ISBN:
978-985-6887-20-1
Описание

Зборнік уключае артыкулы заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія ўпершыню публікаваліся ў перакладзе на беларускую мову на старонках БГА. Напісаныя ў розныя часы прадстаўнікамі розных плыняў і школ, яны адлюстроўваюць важны досвед развіцця сусветнай гістарыяграфіі ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст.

ЗМЕСТ

Ад складальніка

Лорэнс Стоўн. Вяртанне наратыву
Алан Мэгіл. “Вялікі наратыў” і гістарычная навука
Фрэнк Анкерсміт. Гістарыяграфія і постмадэрнізм
Лорэнс Стоўн. Будучыня гісторыі
Джон Г. Э. Покак. Канцэпцыя мовы і metier d’histprien
Джым Шарп. Гісторыя “знізу”
Джойс Эплбай. Сіла гісторыі
Гўін Прынз. Вусная гісторыя
Эдвард Гэлет Кар. Прычыннасць у гісторыі
Джавані Леві. Пра мікрагісторыю
Тэадор Шнайдэр. Роля гістарычнай свядомасці ў палітыцы
Джоан Скот. Жаночая гісторыя

Іменны паказнік



Ад складальніка


У зборнік уключаныя артыкулы вядомых заходніх вучоных па тэорыі, метадалогіі і філасофіі гісторыі, якія — хоць пісаліся яшчэ ў канцы ХХ ст. — сталі пэўным узорам асноўных кірункаў сучаснай гістарычнай навукі. Яны прысвечаныя істотным пераменам ў гістарыяграфіі, звязаным пераважна з прызнаннем фундаментальнай ролі тэксту і адраджэнню наратыву, пра які піша Лорэнс Стоўн, — пераходу ад колькаснага, статыстычнага і структурнага да наратыву і, значыць, да чалавека. З багатым досведам развіцця сусветнай гістарыяграфіі ў апошнія дзесяцігоддзі, калі яна, адыходзячы ад традыцыйных мадэляў гісторыяпісання ў кірунку “ачалавечвання”, перажыла захапленне гістарычнай антрапалогіяй, мікрагісторыяй, вуснай гісторыяй, прыняла і вытрымала выклік постмадэрнізму і г. д., цяпер зможа пазнаёміцца і шырокае кола беларускіх гісторыкаў.

Хоць цяперашні стан гістарычнай навукі многімі даўно вызначаецца як “крызіс”, аўтары публікаваных артыкулаў не падзяляюць такой пазіцыі. Бясспрэчна, аднак, што гістарыяграфія стала іншай, больш сціплай і самарэфлексіўнай. Не адмаўляючы самой магчымасці спазнання рэальнасці мінулага, сённяшняя гуманістыка прызнае, што ў гэтым спазнанні немагчыма дасягаць такіх самых ведаў, як пры вывучэнні фізічнага свету. Гаворачы словамі Фрэнка Анкерсміта, наша стаўленне да гісторыі павінна быць больш метафарычным, а не па-ранейшаму літаральным.

Сабраныя артыкулы, ужо публікаваныя раней на старонках БГА і дапрацаваныя для кніжнага выдання, напісаныя ў розныя часы прадстаўнікамі розных плыняў і школ, яднае не толькі навізна даследчыцкага падыходу і дэманстраванне іншага, нетрадыцыйнага погляду на мінулае. Агульным пафасам для зборніка можна лічыць клопат пра рамяство гісторыка, пра яго будучыню, ды няхай стрыманы, але аптымізм, якім асабліва натхняюць Джойс Эплбай і Лорэнс Стоўн: “Чуткі пра смерць гісторыі моцна перабольшаныя”!

Генадзь Сагановіч

Реализация товара Склад. Г. Сагановіч Кніга «Будучыня гісторыі» осуществляется только в стационарном торговом объекте по указанному адресу продавца. Информация о товарах и услугах на портале Relax.by носит справочный характер и не является публичной офертой.

Указанная цена на Склад. Г. Сагановіч Кніга «Будучыня гісторыі» может отличаться от фактической. Если в описании или цене вы заметили неточность или ошибку, пожалуйста, сообщите нам на почту support@relax.by.