Канцэртная арганізацыя “Арт-Флай”
ЭТНА-ФЭСТ «АД НЕБА НА ПАЎМЕТРЫ 2009»
5 лістапада, ДК МАЗ
Аддзел культуры адміністрацыі Завадскога раёна
Генеральны партнер фэсту: ААА Белзнешэканомбанк
Этна-фэст «Ад Неба на Паўметры 2009» абагульніць розные пласты сучаснай беларускай

народнай музыкі, прадэманструе гледачу як маладыя, так і ўжо сталыя музычныя калектывы, стане адным з найвялікшых музычных падзей года ў нашай краіне. Мэта фэсту – папулярызацыя беларускіх музычных традыцый, падтрымка маладых калектываў і выканаўцаў, якія працуюць ў жанры народнай музыкі.
Назва фестывалю нагадвае пра тое, што удалечыні ад горада, у глухіх вёсках, дзе неба здаецца нашмат бліжэй, дзе яшчэ жывыя традыцыі старадаўняй народнай песеннай культуры, чалавек максімальна асазнае адзінства з Сусветам. Там, сам насам з прыродай, чаловек адчувае спакой і гармонію існавання, пазнае сваю сутнасць, бачыць прыгажосць і веліч навакольнага свету. Гэта гармонія адлюстроўваецца ў народных песнях, якія спявалі нашыя продкі, у музычных традыцыях, адраджаць і папулярызаваць якія прызваны фэст «Ад Неба на Паўметры».
На працягу пяці гадзін фэсту на сцэне з’явяцца наступныя калектывы і выканаўцы:
Дзіцячы фальклерны ансамбль
“Святкі”
Ансамбль народнай музыкі і песні
“Мінскія Музыкі” Алег Хаменка (лідэр знакамітага этна-гурта “Палац”, які на фестывале выступіць сольна)
Guda (аутэнтычныя беларускія народныя спевы)
Guda
Rokash (электрычны неафольк-рок, які пабудаваны на сінтэзе мяккіх фолькавых мелодый, лірычнага жаночага вакалу і жорсткай хард-рокавай рытм секцыі)
Unia (модерн-фольк-рок; выступы гэтага гурту адзначаны яркім шоў і моцнай энегретыкай)
Hoha-band (этна-рок-гурт, які стварыла Маша Лагодзіч, - голас знакамітага этна-дуэта “Яр”, разам за трымя іншымі музыкамі)
Akana-NHS (этна-джаз; гэта тры прыгожыя дзяўчыны, сярод якіх рок-князеўна Руся (экс-Indiga), і тры джазавых музыкі, граючых на кларнеце, саксафоне і перкусіі)
Akana-NHS
“Гаротніца” (праект, які заснаваў Андрусь Такінданг, - лідэр гурта “Рэха”. Harotnica спалучае элементы ска, джазу і этнікі, с жаночым вакалам і добрым пачуццем гумару)
Energy (электрычна-альтернатыўны праект, які спалучае цяжкія кампазіцыі накшталт Prodigy з традыційнымі беларускімі спевамі)
Dzivasil (атмасферны этна-эмбіент з выкарыстаннем народных інструментаў)
«Нагуаль» (стылевы напрамак гэтага легендарнага гурта, які шмат канцертуе за мяжой, крытыкі называюць псіха-фолк; песні выконваюцца на невядомай мове ў саправаджэнні цімбалаў, гітары і пяркусіі)
“Князь Мышкін” (культавы гурт інтуітыўнай імправізацыі пад кіраўніцтвам Леаніда Нарушэвіча пакажа адмысловую этна-праграму «Ў кожны дом»)
Вядучыя фэсту: Павал Гарадзецкі і Дзяніс Тарасенка (гурт “Разбітае сэрца пацана”).
Адмыслова для фэсту будуць створаныя ўнікальныя дэкарацыі ў стылі фолк-мадэрн. Падчас фэсту ў фае мінуе выстава народных рамёстваў. Маладыя майстры не толькі пакажуць свае творы, але і прапануюць гледачам паўдзельнічаць у іх стварэнні. У фае будзе працаваць кафэ, дзе змогуць адпачыць гледачы.
Алег Хаменка (гурт “Палац”)
Чакаецца, што этна-фестываль «Ад Неба на Паўметры 2009» выклікае зацікаўленасць самых розных слаёў насельніцтва Беларусі, стане штогадовым святам для аматараў беларускай народнай музыкі.
З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся:
Яўген Увядзенскі
+375 29 7730214
+375 29 1109759
vvedensky@mail.ru
Увага: прэс-канферэнцыя з удзелам арганізатараў і музыкаў адбудзецца 19 кастрычніка (панядзелак), з 16.00 да 17.00, у канферэнц-залі ДК МАЗ (станцыя мятро “Аўтазаводская”). Запрашаем!