Голосовать Проголосовало: 2 | Прэзентацыя першага нумара альманаху «DUDAR»Жанр: танцы, концерт средневековой музыки, презентация 8 лютага (08.02.2012) у клубе RE:Public (ст. Кунцаўшчына, вул. Прытыцкага, 62) адбудзецца прэзентацыя друкаванага выдання Дударскага клуба Беларусі – першага нумара альманаху DUDAR (1/2012). У праграме шматлікія конкурсы, за ўдзел у якіх можна бяскоштна атрымаць у падарунак альманах; выступы многіх лепшых дудароў Беларусі, танцавальны вэрхал. Выпуск першага нумара альманаху стаў вынікам паспяховага развіцця дударскага руху (шырокай грамадскай ініцыятывы закліканай вярнуць самы старадаўні беларускі інструмент – дуду, беларускую валынку): штогадовы Міжнародны Дударскі фэст, дзейнасць Дударскага клуба, штогадовыя навуковыя Дударскія канферэнцыі, праца ў архівах, этнаграфічныя экспедыцыі, даследаванні гісторыі дуды на беларускіх землях, выданне дыскаў з дударскай музыкай, павелічэнне колькасці гуртоў, якія выкарыстоўваюць дуду. Альманах DUDAR быў задуманы даўно і на працягу некалькіх гадоў рыхтаваліся матэрыялы і наладжваліся фотасесіі са знакамітым фотамастаком Алегам Белавусавым. Рэдакцыйная рада альманаху: Зміцер Сасноўскі, Алег Белавусаў, Ганна Несцерава, Дзяніс Шматко, Вольга Мірчук. Кантакты: (29) 3425791; zsasnouski@tut.by Сярод артыкулаў першага нумару: – Гісторыя “крыўскай”-“ліцьвінскай”-“беларускай” дуды. Зміцер Сасноўскі. – Літоўская дуда. Інструмент-міф. Тодар Кашкурэвіч. – Рэстаўрацыя дударскай традыцыі ў 70-90 гадах ХХ ст. Паводле ўспамінаў У. Пузыні, Т. Кашкурэвіча і А. Лася. – Імпарт: нямецкі dudelzak на ліцьвінскіх землях. Зміцер Сасноўскі. – Дуда ў сярэдневечным тэатры. Аляксей Бурносенка (“Бекар”). – Вяртанненне “пракаветнай эмоцыі”. Размова з Тодарам Кашкурэвічам, запісаў Дзяніс Шматко. – Дударскі фэст – гісторыя. Кастусь Зямкевіч. – Дударскі клуб Беларусі. Андрэй Пятрэнка. – Дуда, як атрыбут сакралізацыі і дыянісейства. Аляксандр Сурба. Падабраны і апрацаваны матэрыял для другога нумару альманаху: – Дуда і нацыянальны сімвал. Яна Шыдлоўская. – Гісторыя міжнародных дударскіх канферэнцый. Зміцер Сасноўскі. – Песенны найгрыш Г. Слаўчыка. З. Эвальд і Я. Гіпіус. – LitvinTroll – традыцыі і брутал. Міхалон Горбач. – “Стары вох” і ўсе, усе, усе… Марына Весялуха. – Роля “пёрлава” у дударскай творчасці. Дзяніс Шматко. – “Рэканструкцыя” дудара! Юрась Пяткевіч. – Рэцэнзіі на “дудовыя” рэлізы: Стары Ольса, LitvinTroll, Ліцьвіны, Testamentum Terrae, Зніч, Т. Кашкурэвіч і Г. Ксавера, Vicious Crusade – Дуда як дахрысціянская касмалогія. Яцэк Заманоўскі. – Ці гралі дудары разам. Сяржук Малюковіч. – Дуда ў кінематографе. Васіль Цярэшка. – З досведу настаўніка. Кася Радзівілава. – Першы ўрок для пачынаючых (здымкі пастаноўкі рук і трымання дуды). Зміцер Сасноўскі. – Курс ігры на дудзе ад У. Грома. Выпуск другога нумару адбудзецца пасля Дударскага фэста-2012 па меры складання падпіскі. |
